Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования администрации Октябрьского района г. Гродно
Государственное учреждение образования
"Средняя школа №13 имени В.Т.Цабо г. Гродно"
Александр Сергеевич Пушкин (1799-1837),
один из величайших поэтов всех времен и народов! Его имя гремит по всему миру, памятники ему стоят даже на краю света, а поэзией Пушкина и в наши дни очарованы миллионы людей.
10 февраля День памяти А.С. Пушкина
Традиционно с 29 января по 10 февраля школьная библиотека проводит литературную акцию «Давайте Пушкина читать!»
с целью привлечения внимания к творчеству поэта, увлечь чтением.
Все посетители, придя в библиотеку могли прочесть любимые строчки из произведений Пушкина А.С.
На выставку-вернисаж детского творчества
«Читаем и рисуем сказки А.С. Пушкина» свои работы предоставили учащихся начальных классов.
Учащиеся 9-10 классов сделали иллюстрации к роману
«Евгений Онегин».
В конкурсе чтецов «Пусть Пушкин в каждом слове отзовется!» приняли участие учащиеся 1-2 классов.
Победители получили грамоты и дипломы участника
В ходе акции проходил библиотечный видео лекторий
«Детям об Александре Сергеевиче Пушкине»
свернуть
Свяці, зорка, свяці!
Максім Багдановіч (9 снежня 1891 - 25 мая 1917) – яскравы паэт і літаратуразнаўца, тэарэтык літаратуры і мастацтва, музычны крытык-прафесіянал.
Знаёмства з творчасцю Максіма Багдановіча дапамагае вучням развіваць цікавасць да паэзіі, мастацкі густ, творчую самастойнасць. Вельмі важна, каб творы М. Багдановіча сталі духоўным набыткам моладзі.
Жыццё паэта, як успышка метэора, – яскравае і такое кароткае.
Сярод плеяды беларускіх пісьменнікаў ярка свеціць зорка Максіма Багдановіча. Яна будзе зіхцець, пакуль мы будзем «дзівіцца» на зорнае неба.
Паэзія М. Багдановіча – гэта паэзія маладога чалавека. Таму яго вершы глыбока западаюць у душы ўсё новых і новых пакаленняў юнакоў.
Будзь жа, век малады,
Поўны светлымі днямі! Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!
Максім Гарэцкі ў нарысе «Максім Багдановіч» так апісвае яго «малады век»: «Паэт нарадзіўся ў Менску, у сям'і расійскага вучыцеля-беларуса, нарадавольца і этнографа Адама Багдановіча.
Рос паэт за межамі бацькаўшчыны, у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, дзе бацька яго меў службу; сярэднюю адукацыю набываў у гімназіі, а вышэйшую ў Яраслаўскім юрыдычным ліцэі. Вершы пачаў пісаць яшчэ быўшы гімназістам. Супрацоўнічаў у «Нашай ніве» і ў расійскіх і ўкраінскіх часопісах. Зборнік яго выбраных вершаў «Вянок» выйшаў у 1913 г. у Вільні. У 1911 г. паэт першы раз пабачыў сваю бацькаўшчыну: прыехаў ў Вільню пазнацца бліжэй з беларускім рухам і яго працаўнікамі. Другі раз пабачыў ён яе, прыехаўшы ў восень 1916 г., па сканчэнні ліцэя, на службу ў Менск. Надмерная праца, убогае страваванне ды ўсякія прыкрасці ад палітычнай атмасферы таго часу ў Менску пагоршылі стан яго слабога здароўя. Яго прасілі, каб ехаў ратаваць жыццё ў Крым, дзе мог бы яшчэ паправіцца ад сухотаў. Але не меў паэт ахвоты пакідаць сваю няшчасную, узняволеную і зруйнаваную бацькаўшчыну, – відаць, баяўся, каб не памерці на чужыне. Упрасілі, паехаў… А цераз кароткі час прыляцела з Крыма смутная, жахлівая вестка, што 12 мая 1917 года (ст.ст.), у Ялце, рукі, пісаўшыя «Вянок», сашчапіліся навекі.
У вершы, напісаным паэтам перад смерцю, ёсць такія радкі:
У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Паэт хараства і свету, ён нават у астатнія хвіліны жыцця меў светлыя думкі.
Усё, напісанае Максімам Багдановічам, прасякнута любоўю да Беларусі, яе жывой прыроды, беларускай народнай міфалогіі.
Адзіная прыжыццёвая кніга паэта «Вянок» (1913 г.) складаецца з такіх раздзелаў: 1) «У зачараваным царстве», 2) «Згукі бацькаўшчыны», 3) «Старая Беларусь», 4) «Места», 5) «Думы», 6) «Вольныя думы», 7) «Старая спадчына», 8) «Мадонны». Агульная ідэя ўсіх вершаў: свет, прыгажосць, адчуванне гэтага хараства, што і складае шчасце жыцця.
Вы, хто любіце напрапіць
Між страніц старых, пажуўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блёклы, высахшы лісток, –
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, свежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцця.
Радкі дваццацігадовага Максіма Багдановіча гучаць як зварот да моладзі і ўсяго чалавецтва:
Жывеш не вечна чалавек, –
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз не два пайшло!
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.
Духоўнасць, прыгажосць, боль, спагада, узаемапаразуменне –
пра гэта думаў і марыў Максім Багдановіч, прамаўляючы ў сваіх вершах да сучаснікаў і, да нас, нашчадкаў.
«Светлы след, будзе вечна жывым!» (М. Багдановіч)
ЧЫТАЕМ КЛАСІКУ
пост у сацыяльных сетках
https://www.instagram.com/p/CWvTbx-lpVu/?utm_medium=copy_link
https://www.youtube.com/watch?v=j1CJhHXOHwk
.https://www.youtube.com/watch?v=QewggI-zEC4
https://www.youtube.com/watch?v=ebrYrurSupQ
https://www.youtube.com/watch?v=2kfY-MVDUiM
«Баг-дановіч: Богам дадзены»
Памерайцеся сваімі гадамі з паэтам! Ва ўзросце 10-11 гадоў Максім пачаў пісаць на беларускай мове, якую вывучаў самастойна.
З 12-гадовага ўзросту ведае пра свою спадчынную хваробу – сухоты.
У шаснаццаць гадоў ён ніжагародскі гімназіст, надрукаваўся ў віленскай «Нашай ніве». Першым друкаваным творам 16-гадовага юнака стала алегарычнае апавяданне «Музыка» – твор аб неўміручасці народнага мастацтва, аб вернасці мастака свайму народу. Галоўная думка твора - адзінства песні і жыцця, вялікая сіла шчырага слова. Гэта стала пачаткам літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча (1907).
І сам Багдановіч, як той музыка, на берагах далёкай Волгі складаў натхнёныя гімны Беларусі, апяваючы харство яе прыроды і прыгажосць яе народа.
У свае сямнаццаць піша вершы з цыкла «Мае песні», а таксама «Ноч», «На чужыне», «Прыйдзе вясна» (1908).
Перыяд, калі сям'я з Ніжняга Ноўгарада пераехала ў Яраслаўль, супадае з паўналеццем паэта (1909). У гэты час ён пачынае супрацоўнічаць з яраслаўскай газетай «Голас».
Пачынаючы з 1909 наладжваецца сталае супрацоўніцтва з «Нашай нівай». Беларускі паэт і крытык С.Палуян і Янка Купала садейнічаюць таму, каб вершы Багдановіча часцей друкаваліся ў «Нашай Ніве» («Лясун» «Краю мой родны! як выкляты Богам…», «З песняў беларускага мужыка, «На чужыне» і інш.)
У 1909 - 1910 гадах Багдановіч ужо вядомы беларускі паэт, займае значнае месца ў беларускай літаратуры. Яго імя побач з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Летам 1911 года з Яраслаўля Максім Багдановіч ўпершыню прыехаў ў Беларусь. Ён нарэшце наведаў родны край, убачыў яго маляўнічыя краявіды. Пазнаёміўся з дзеячамі беларускага Адраджэння – Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Браніславам Эпімах-Шыпілам. Пазнаёміўся з багатай музейнай калекцыяй сакратара рэдакцыі Івана Луцкевіча. Перад ім адкрылася вялікая спадчына беларускага народа – старадрукі, абразы, крыжы, зброя, адзенне, музычныя інструменты, манеты, пячаткі.
Два месяцы ён правёў ў фальварку Ракуцёўшчына (Маладзечынскі раён Мінскай вобласці), па запрашэнню братоў Луцкевічаў. Гучала жывая беларуская мова і пісаліся вершы, якія складуць у паэтавым «Вянку» нізкі «Старая Беларусь», «Места», «Мадонны». За кароткі час ён напісаў 17 вершаў і 2 паэмы «Вераніка» і «У вёсцы».
Зараз у сядзібе размяшчаецца музей, прысвечаны Максіму Багдановічу. А вядомымі беларускімі пісьменнікамі пасаджаны мемарыяльны «Максімаў сад» (70 дрэў). У музеі ладзяцца імпрэзы і літаратурныя вечарыны, прымеркавыныя да Дня памяці (25 траўня) і Дня нараджэння М.Багдановіча (9 снежня). Кожны год, летам, на тэрыторыі музея праходяць музычна-паэтычныя фэсты.
1911-1916 гады - ліцэйскі перыяд жыцця паэта. Перыяд росквіту таленту Багдановіча. Ён піша шмат вершаў, паэм. Займаецца перакладамі любімага французскага паэта Поля Верлена. Музыкальнасць і пяшчотнасць яго паэтычнага радка былі сугучны Багдановічу.
У 1913 годзе пры дапамозе сяброў і фінансавай падтрымцы Магдалены Радзівіл выйшаў зборнік «Вянок» – адзінае прыжыццёвае выданне паэта.
Вы, хто любіце напрапіць
Між страніц старых, пажуўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блёклы, высахшы лісток, -
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, свежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцця.
1916 год. Студэнты трох настаўніцкіх інстытутаў – Яраслаўскага,
Мінскага і Седлецкага (Польшча), якія ў гэты час былі эвакуіраваны ў Яраслаўль, наладжваюць вечары мастацкай самадзейнасці дзе Багдановіч быў цэнтрам увагі. “Мы ганарыліся ім, бо бачылі і адчувалі, што гэта – агульнапрызнаны талент,” – піша вядомы беларускі драматург і настаўнік В.Гарбацэвіч.
Кола інтарэсаў маладога паэта настолькі шырокае, што можна толькі здзіўляцца. Ён піша на беларускай мове, на рускай, на ўкраінскай. Ён самастойна навучыўся грэчаскай мове і італьянскай. Грэчаскіх паэтаў Анакрэона і Феакрыта чытаў ў перакладах і ў арыгінале, ведаў лацінскую, польскую мову, у арыгінале чытаў Адама Міцкевіча, санеты і лірыку Крашэўскага, Сыракомлю, чытаў у перакладах нямецкіх паэтаў, асабліва любіў Шылера. З французскіх паэтаў - Верлена, Бадлера, Мюсэ.
У 1916 годзе, скончыў яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Летам Максім Багдановіч вырашае пераехаць на стала ў Мінск. Тут ён працуе ў Мінскім губернскім харчовым камітэце і Беларускім камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны. У вольны час працягвае літаратурную дзейнасць. Стан здароўя пагоршыўся і сябры раяць яму ехаць у Ялту на лячэнне.
1917 год. Люты. Апошняя падарожжа Багдановіча.Ялта. Дом № 8 на вуліцы Мікалаеўскай (дадаць фота)
Апошнім суцяшэннем ў гэтыя дні быў зборнік вершаў “Вянок” як сведчанне таго, што жыццё пражыта не дарэмна.
У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Памёр паэт у ноч з 24 на 25 траўня (з 11 на 12 па старому стылю) ва ўзросте 25 гадоў.
Адпявалі Максіма Багдановіча ў саборы Аляксандра Неўскага ў Ялце.
Максім Багдановіч скончыў свой век маладым і прыгожым. Такім ён застаўся ў памяці сваіх сучаснікоў, і ў свядомасці нашчадкаў.
Ён меў Беларусь у сэрцы, у душы, думаў пра яе няспынна, вывучыў яе мову, і стаў адным з самых славутых беларускіх паэтаў.
Беларусь была для Багдановіча гаючай крыніцай для яго палымянай, крылатай душы і хворага, змарнелага цела.
Багдановіч і музыка.
Музыка аказала велізарны ўплыў на духоўны свет паэта і яго творчасць. Багдановіч добра арыентаваўся ў пытаннях прафесіянальнага выканальніцкага мастацтва і музычнай творчасці, валодаў спецыяльнай музычнай тэрміналогіяй. Скерца, ронда, раманс, песня, шансон маюць загалоўкі вершаў Багдановіча. Музыка атрымала асвятленне ў шэрагу мастацка-празаічных твораў і літаратурна-крытычных артыкулаў паэта - “Беларускае адраджэнне”, “Чырвоная Русь”, “Вобразы Галіцыі ў мастацкай літаратуры. Карпаты”.
Багдановіч вельмі цікавіўся музычным жыццём Расіі, сачыў за музычнай перыёдыкай, друкаваўся ў папулярных музычных часопісах “Музыка” і “Музыкальный современник”.
Лепшым узорам песеннай лірыкі М.Багдановіча з’яўляеюцца пакладзеныя на музыку вершы “Слуцкія ткачыхі” і “Зорка Венера”. Яны сталі важным элементам эстэтычнага выхавання маладога пакалення.
Да літаратурнай спадчыны М.Багдановіча звярталіся беларускія кампазітары – А.Туранкоў, А.Багатыроў, Л. Абеліёвіч, А.Аладаў, Р.Сурус, Э. Тырманд, У.Мулявін. Напісаныя імі музычныя творы папулярызуюцца праз друк, радыё, канцэрты, што садзейнічае эстэтычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
У 1970 годзе нашы кампазітары, моваю паэзіі і музыкі (лібрэта А.Бачылы, музыка Ю. Семянякі), расказалі пра нялегкі жыццёвы шлях і самаадданае служэнне роднаму народу у оперы-паэме “Зорка Венера” . У 2011 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча сучасны беларускі кампазітар Ігар Палівода напісаў поп-оперу “Максім”, якая стала сапраўднай жамчужынай сярод нізкі праграм, прысвечаных юбілею паэта.
“Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы”, - піша М.Багдановіч у творы “Апокрыф”, асноўнай ідэяй якога з’яўляецца сцвярджэнне вялікай ролі мастацтва ў грамадскім жыцці.
Багдановіч-перакладчык. Цяжка пераацаніць ролю Максіма Багдановіча як перакладчыка.
Да яго проста не было чалавека, які мог бы гэту работу здзейсніць. Матывы, якія кіравалі паэтам вядомы – гэта даказаць, што беларуская “мужыцкая мова” прыдатна для перадачы самых тонкіх, складаных, “інтэлегенцкіх” пачуццяў.
Максім Багдановіч – выдатны крытык, літаратуразнаўца, гісторык літаратуры. Выключная эрудыраванасць, тонкі эстэтычны густ, уласная зацікаўленасць у развіцці літаратуры. Як крытык, Багдановіч у першую чаргу глядзіць не на тое, пра што піша паэт, а як піша: на якасць, паэтычнасць, на тайну паэзіі.
Бессмяротным зрабілі яго ў народзе творы “Раманс” (“Зорка Венера ўзыйшлоа над зямлё”), “Летапісцу”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі”, “Краю мой родны, як выкляты Богам…”, “Песняру”, “Вераніка”, “Пагоня”, “Эмігранцкая песня” – яны могуць стаць упрыгожаннем любой літаратуры.
М. Танк адзначаў: «Геніальнае пачуццё мастака дапамагло яму спазнаць красу і сілу беларускага слова, адчуць праз яго самую душу народа, палюбіць яго вялікай і балючай любоўю і аддаць яму да рэшты сваё наўздзіў шчодрае сэрца песняра і грамадзяніна…
Пры яго жыцці выйшла толькі адна, сціплая па памеры кніжачка вершаў – «Вянок». Але кветкі, сабраныя у гэтым вянку не завялі. Наадварот, з гадамі, з дзесяцігоддзямі яны ззяюць усё ярчэй. Да яго неўміручых твораў, як да крыніцы з гаючай вадою, цягнуцца больш людзей і ўсё большая да яго пашана і ўдзячнасць нашчадкаў».
свернуть
1914- 1978
Біяграфія
Нарадзіўся Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў 6 лютага 1914 года у сям’і настаўніка ў вёсцы Саматэвічы Клімавіцкага павету, Магілёўскай губэрніі (цяпер Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці).
Аляксандар Мікалаевіч, бацька Аркадзя Куляшова, пэўны час жыў у Маскве, калі быў маладым. Там ён спяваў у народным хоры.
Маці Аркадзя Куляшова Кацярына Фамінічна Ратабыльская таксама спявала.
У хаце было шмат добрых кніг, была магчымасць слухаць грамафон. На той час гэта быў сапраўдны цуд.
Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана, вершы пісаць ён пачаў з сямі гадоў.
У 1926 годзе Клімавіцкая раённая газета «Наш працаўнік» надрукавала яго першы верш «Ты мой брат».
У 1928 годзе, пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі паэт паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум. Тут ён блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
У 1930 годзе, калі паэту было 16 гадоў, выйшаў яго першы зборнік «Росквіт зямлі» з прадмовай самога Міхася Чарота.
З 1931 па 1933 гады Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педінстытуце.
У пачатку 30-х гадоў выйшлі зборнікі яго вершаў і паэм «Па песню, па сонца!…» і «Медзі дождж».
Засвядчэннем сталасці паэта стала яго паэма «Хлопцы апошняй вайны» (1940).
24 чэрвеня 1941 года ён пакінуў разбураны Мінск, пехатой прайшоў «горкі шлях» да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі.
Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы паэт працаваў у армейскай газеце «Знамя Советов».
Ва ўмовах франтавога жыцця Аркадзь Куляшоў напісаў выдатныя мастацкія творы. У жніўні 1942 года была напісана паэма «Сцяг брыгады» – кніга пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параненым камісарам. У 1946 годзе твор быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.
У ваенны час паэтам былі напісаны такія значныя творы, як «Прыгоды цымбал» і «Дом № 24», у якіх адлюстраваліся гераічныя і трагічныя старонкі ўсенаронай барацьбы з фашызмам.
З 1943 по 1945 год паэт працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху.
У 1945–1946 годах – ён галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». З 1958 да 1967 – галоўны рэдактар на кінастудыі «Беларусьфільм». Напісаў сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Запомнім гэты дзень» і «Першыя выпрабаванні» разам з Максімам Лужаніным, а таксама «Чырвонае лісце» разам з Алесем Кучарам.
Творы А.Куляшова перакладзены на 33 мовы свету, а вершы пакладзены на музыку. Па матывах паэмы «Песня аб разведчыках» у 1967 знята тэлеопера «Ранак» (музыка беларускага кампазітара Генрыха Вагнера).
На пачатку семідзесятых гадоў верш Аркадзя Куляшова «Бывай…» быў пакладзены на музыку выдатным беларускім кампазітарам Ігарам Лучанком. У выкананні ансамбля «Песняры» музычны твор набыў шырокую вядомасць пад назвай «Алеся».
У 1968 годзе А. Куляшову было прысвоена высокае званне народнага паэта Беларусі.
На працягу свайго творчага шляху Аркадзь Куляшоў актыўна займаўся перакладамі. На беларускай мове гучыць у яго перакладзе раман «Яўгеній Анегін» і паэма «Цыганы» Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, лірыка Міхаіла Лермантава, Сяргея Есеніна, Уладзіміра Маякоўскага, Аляксандра Твардоўскага і іншых.
Пяру паэта належать артыкулы пра творчасць беларускіх і рускіх пісьменнікаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2 – 8-га скліканняў (1947—1978).
У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Памёр у ноч на 4 лютага 1978 у санаторыі ў Нясвіжы, пахаваны ў Мінску на Ўсходніх могілках.
Узнагароды
Памяць
Імем Куляшова А.А. названыя Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсітэт, школы ў Мінску і Саматэвічах, вуліцы ў Мінску і Магілёве.
У в. Новыя Саматэвічы Магілёўскай вобласці знаходзіцца літаратурны музей імя А. Куляшова.
Мэмарыяльную дошку ўсталявалі ў Мінску на доме, дзе ён жыў. Пра А. Куляшова створаны дакумэнтальны фільм «Край крынічны» (1972).
З 1979 года Саюз беларускіх пісьменьнікаў прысуджае літаратурную прэмію імя Аркадзя Куляшова .
Аркадзь Куляшоў: час чытаць, час захапляцца
свернуть