Чытаем класіку

А.С. Пушкин

развернуть

 

Александр Сергеевич Пушкин (1799-1837),

один из величайших поэтов всех времен и народов! Его имя гремит по всему миру, памятники ему стоят даже на краю света, а поэзией Пушкина и в наши дни очарованы миллионы людей.

10 февраля День памяти А.С. Пушкина

 

Традиционно с 29 января по 10 февраля школьная библиотека проводит литературную акцию «Давайте Пушкина читать!»

с целью привлечения внимания к творчеству поэта, увлечь чтением. 

Все посетители, придя в библиотеку могли прочесть любимые строчки из произведений Пушкина А.С.

 

 На выставку-вернисаж детского творчества

 «Читаем и рисуем сказки А.С. Пушкина» свои работы предоставили учащихся начальных классов.

  

Учащиеся 9-10 классов сделали иллюстрации к роману

«Евгений Онегин».

В конкурсе чтецов «Пусть Пушкин в каждом слове отзовется!» приняли участие учащиеся 1-2 классов.

Победители получили грамоты и дипломы участника

В ходе акции проходил библиотечный видео лекторий

 «Детям об Александре Сергеевиче Пушкине»

 

 

 

 

свернуть

Максім Багдановіч

развернуть

Свяці, зорка, свяці!

 

Максім Багдановіч (9 снежня 1891 - 25 мая 1917) яскравы паэт і літаратуразнаўца, тэарэтык літаратуры і мастацтва, музычны крытык-прафесіянал.

Знаёмства з творчасцю Максіма Багдановіча дапамагае вучням развіваць цікавасць да паэзіі, мастацкі густ, творчую самастойнасць. Вельмі важна, каб творы М. Багдановіча сталі духоўным набыткам моладзі.

 

         Жыццё паэта, як успышка метэора, – яскравае і такое кароткае.

Сярод плеяды беларускіх пісьменнікаў ярка свеціць зорка Максіма Багдановіча. Яна будзе зіхцець, пакуль мы будзем «дзівіцца» на зорнае неба.

 

 

Паэзія М. Багдановіча – гэта паэзія маладога чалавека. Таму яго вершы глыбока западаюць у душы ўсё новых і новых пакаленняў юнакоў.

Будзь жа, век малады,

Поўны светлымі днямі! Пралятайце, гады,

Залатымі агнямі!

Максім Гарэцкі ў нарысе «Максім Багдановіч» так апісвае яго «малады век»: «Паэт нарадзіўся ў Менску, у сям'і расійскага вучыцеля-беларуса, нарадавольца і этнографа Адама Багдановіча.

 

 

Рос паэт за межамі бацькаўшчыны, у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, дзе бацька яго меў службу; сярэднюю адукацыю набываў у гімназіі, а вышэйшую ў Яраслаўскім юрыдычным ліцэі. Вершы пачаў пісаць яшчэ быўшы гімназістам. Супрацоўнічаў у «Нашай ніве» і ў расійскіх і ўкраінскіх часопісах. Зборнік яго выбраных вершаў «Вянок» выйшаў у 1913 г. у Вільні. У 1911 г. паэт першы раз пабачыў сваю бацькаўшчыну: прыехаў ў Вільню пазнацца бліжэй з беларускім рухам і яго працаўнікамі. Другі раз пабачыў ён яе, прыехаўшы ў восень 1916 г., па сканчэнні ліцэя, на службу ў Менск. Надмерная праца, убогае страваванне ды ўсякія прыкрасці ад палітычнай атмасферы таго часу ў Менску пагоршылі стан яго слабога здароўя. Яго прасілі, каб ехаў ратаваць жыццё ў Крым, дзе мог бы яшчэ паправіцца ад сухотаў. Але не меў паэт ахвоты пакідаць сваю няшчасную, узняволеную і зруйнаваную бацькаўшчыну, – відаць, баяўся, каб не памерці на чужыне. Упрасілі, паехаў… А цераз кароткі час прыляцела з Крыма смутная, жахлівая вестка, што 12 мая 1917 года (ст.ст.), у Ялце, рукі, пісаўшыя «Вянок», сашчапіліся навекі.

 

 

 

 

У вершы, напісаным паэтам перад смерцю, ёсць такія радкі:

 

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты.

 

Паэт хараства і свету, ён нават у астатнія хвіліны жыцця меў светлыя думкі.

Усё, напісанае Максімам Багдановічам, прасякнута любоўю да Беларусі, яе жывой прыроды, беларускай народнай міфалогіі.

 

                          

 

Адзіная прыжыццёвая кніга паэта «Вянок» (1913 г.) складаецца з такіх раздзелаў: 1) «У зачараваным царстве», 2) «Згукі бацькаўшчыны»,                       3) «Старая Беларусь», 4) «Места», 5) «Думы», 6) «Вольныя думы»,                             7) «Старая спадчына», 8) «Мадонны». Агульная ідэя ўсіх вершаў: свет, прыгажосць, адчуванне гэтага хараства, што і складае шчасце жыцця.

 

Вы, хто любіце напрапіць

Між страніц старых, пажуўклых

Кнігі, ўжо даўно забытай,

Блёклы, высахшы лісток, –

Праглядзіце гэты томік:

Засушыў я на паперы

Краскі, свежыя калісьці,

Думак шчырых і чуцця.

 

         Радкі дваццацігадовага Максіма Багдановіча гучаць як зварот да моладзі і ўсяго чалавецтва:

 

Жывеш не вечна чалавек, –

Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыццё,

Каб больш разгону ў ім было,

Каб цераз край душы чуццё

Не раз не два пайшло!

Жыві і цэльнасці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

 

 

Духоўнасць, прыгажосць, боль, спагада, узаемапаразуменне –

пра гэта думаў і марыў Максім Багдановіч, прамаўляючы ў сваіх вершах да сучаснікаў і, да нас, нашчадкаў.

 

         «Светлы след, будзе вечна жывым!» (М. Багдановіч)

 

ЧЫТАЕМ КЛАСІКУ

 

  1. Машко Алена Станіславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

пост у сацыяльных сетках

 https://www.instagram.com/p/CWvTbx-lpVu/?utm_medium=copy_link

  1. Шамава Вера, апублікаваны відэаролік

https://www.youtube.com/watch?v=j1CJhHXOHwk

  1. Жукоўская Ульяна, апублікаваны відэаролік

.https://www.youtube.com/watch?v=QewggI-zEC4

  1. Гапонік Алеся, апублікаваны відэаролік

     https://www.youtube.com/watch?v=ebrYrurSupQ

  1. Каспяровіч Сафія, 7 А клас, апублікаваны відэаролік

https://www.youtube.com/watch?v=2kfY-MVDUiM

 

 «Баг-дановіч: Богам дадзены»

Памерайцеся сваімі гадамі з паэтам! Ва ўзросце 10-11 гадоў Максім пачаў пісаць на беларускай мове, якую вывучаў самастойна.

З 12-гадовага ўзросту ведае пра свою спадчынную хваробу – сухоты.

У шаснаццаць гадоў ён ніжагародскі гімназіст, надрукаваўся ў віленскай «Нашай ніве». Першым друкаваным творам 16-гадовага юнака стала алегарычнае апавяданне «Музыка» – твор аб неўміручасці народнага мастацтва, аб вернасці мастака свайму народу. Галоўная думка твора - адзінства песні і жыцця, вялікая сіла шчырага слова. Гэта стала пачаткам літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча (1907).

І сам Багдановіч, як той музыка, на берагах далёкай Волгі складаў натхнёныя гімны Беларусі, апяваючы харство яе прыроды і прыгажосць яе народа.

У свае сямнаццаць піша вершы з цыкла «Мае песні», а таксама «Ноч», «На чужыне», «Прыйдзе вясна» (1908).

Перыяд, калі сям'я з Ніжняга Ноўгарада пераехала ў Яраслаўль, супадае з паўналеццем паэта (1909). У гэты час ён пачынае супрацоўнічаць з яраслаўскай газетай «Голас».

Пачынаючы з 1909 наладжваецца сталае супрацоўніцтва з «Нашай нівай». Беларускі паэт і крытык С.Палуян і Янка Купала садейнічаюць таму, каб вершы Багдановіча часцей друкаваліся ў «Нашай Ніве» («Лясун» «Краю мой родны! як выкляты Богам…», «З песняў беларускага мужыка, «На чужыне» і інш.)

У 1909 - 1910 гадах Багдановіч ужо вядомы беларускі паэт, займае значнае месца ў беларускай літаратуры. Яго імя побач з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Летам 1911 года з Яраслаўля Максім Багдановіч ўпершыню прыехаў ў Беларусь. Ён нарэшце наведаў родны край, убачыў яго маляўнічыя краявіды. Пазнаёміўся з дзеячамі беларускага Адраджэння – Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Браніславам Эпімах-Шыпілам. Пазнаёміўся з багатай музейнай калекцыяй сакратара рэдакцыі Івана Луцкевіча. Перад ім адкрылася вялікая спадчына беларускага народа – старадрукі, абразы, крыжы, зброя, адзенне, музычныя інструменты, манеты, пячаткі.

Два месяцы ён правёў ў фальварку Ракуцёўшчына (Маладзечынскі раён Мінскай вобласці), па запрашэнню братоў Луцкевічаў. Гучала жывая беларуская мова і пісаліся вершы, якія складуць у паэтавым «Вянку» нізкі «Старая Беларусь», «Места», «Мадонны». За кароткі час ён напісаў 17 вершаў і 2 паэмы «Вераніка» і «У вёсцы».

Зараз у сядзібе размяшчаецца музей, прысвечаны Максіму Багдановічу. А вядомымі беларускімі пісьменнікамі пасаджаны мемарыяльны «Максімаў сад» (70 дрэў). У музеі ладзяцца імпрэзы і літаратурныя вечарыны, прымеркавыныя да Дня памяці (25 траўня) і Дня нараджэння М.Багдановіча (9 снежня). Кожны год, летам, на тэрыторыі музея праходяць музычна-паэтычныя фэсты.

1911-1916 гады - ліцэйскі перыяд жыцця паэта. Перыяд росквіту таленту Багдановіча. Ён піша шмат вершаў, паэм. Займаецца перакладамі любімага французскага паэта Поля Верлена. Музыкальнасць і пяшчотнасць яго паэтычнага радка былі сугучны Багдановічу.

У 1913 годзе пры дапамозе сяброў і фінансавай падтрымцы Магдалены Радзівіл выйшаў зборнік «Вянок» – адзінае прыжыццёвае выданне паэта.

Вы, хто любіце напрапіць

Між страніц старых, пажуўклых

Кнігі, ўжо даўно забытай,

Блёклы, высахшы лісток, -

Праглядзіце гэты томік:

Засушыў я на паперы

Краскі, свежыя калісьці,

Думак шчырых і чуцця.

 

1916 год. Студэнты трох настаўніцкіх інстытутаў – Яраслаўскага,

Мінскага і Седлецкага (Польшча), якія ў гэты час былі эвакуіраваны ў Яраслаўль, наладжваюць вечары мастацкай самадзейнасці дзе Багдановіч быў цэнтрам увагі. “Мы ганарыліся ім, бо бачылі і адчувалі, што гэта – агульнапрызнаны талент,” – піша вядомы беларускі драматург і настаўнік В.Гарбацэвіч.

         Кола інтарэсаў маладога паэта настолькі шырокае, што можна толькі здзіўляцца. Ён піша на беларускай мове, на рускай, на ўкраінскай. Ён самастойна навучыўся грэчаскай мове і італьянскай. Грэчаскіх паэтаў Анакрэона і Феакрыта чытаў ў перакладах і ў арыгінале, ведаў лацінскую, польскую мову, у арыгінале чытаў Адама Міцкевіча, санеты і лірыку Крашэўскага, Сыракомлю, чытаў у перакладах нямецкіх паэтаў, асабліва любіў Шылера. З французскіх паэтаў - Верлена, Бадлера, Мюсэ.

У 1916 годзе, скончыў яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Летам  Максім Багдановіч вырашае пераехаць на стала ў Мінск. Тут ён працуе ў Мінскім губернскім харчовым камітэце і Беларускім камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны. У вольны час працягвае літаратурную дзейнасць. Стан здароўя пагоршыўся і сябры раяць яму ехаць у Ялту на лячэнне.

1917 год. Люты. Апошняя падарожжа Багдановіча.Ялта. Дом № 8  на вуліцы Мікалаеўскай (дадаць фота)

Апошнім суцяшэннем ў гэтыя дні быў зборнік вершаў “Вянок” як сведчанне таго, што жыццё пражыта не дарэмна.

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты.

 

Памёр паэт у ноч з 24 на 25 траўня (з 11 на 12 па старому стылю) ва ўзросте 25 гадоў.

Адпявалі Максіма Багдановіча ў саборы Аляксандра Неўскага ў Ялце.

 

Максім Багдановіч скончыў свой век маладым і прыгожым. Такім ён застаўся ў памяці сваіх сучаснікоў, і ў свядомасці нашчадкаў.

Ён меў Беларусь у сэрцы, у душы, думаў пра яе няспынна, вывучыў яе мову, і стаў адным з самых славутых беларускіх паэтаў.

Беларусь была для Багдановіча гаючай крыніцай для яго палымянай, крылатай душы і хворага, змарнелага цела.

 

 

Багдановіч і музыка.

Музыка аказала велізарны ўплыў на духоўны свет паэта і яго творчасць. Багдановіч добра арыентаваўся ў пытаннях прафесіянальнага выканальніцкага мастацтва і музычнай творчасці, валодаў спецыяльнай музычнай тэрміналогіяй. Скерца, ронда, раманс, песня, шансон маюць загалоўкі вершаў Багдановіча. Музыка атрымала асвятленне ў шэрагу мастацка-празаічных твораў і літаратурна-крытычных артыкулаў паэта  - “Беларускае адраджэнне”, “Чырвоная Русь”, “Вобразы Галіцыі ў мастацкай літаратуры. Карпаты”.

Багдановіч вельмі цікавіўся музычным жыццём Расіі, сачыў за музычнай перыёдыкай, друкаваўся ў папулярных музычных часопісах “Музыка” і “Музыкальный современник”.

 

Лепшым узорам песеннай лірыкі М.Багдановіча з’яўляеюцца пакладзеныя на музыку вершы “Слуцкія ткачыхі” і “Зорка Венера”. Яны сталі важным элементам эстэтычнага выхавання маладога пакалення.

Да літаратурнай спадчыны М.Багдановіча звярталіся беларускія кампазітары – А.Туранкоў, А.Багатыроў, Л. Абеліёвіч, А.Аладаў, Р.Сурус, Э. Тырманд, У.Мулявін. Напісаныя імі музычныя творы  папулярызуюцца праз друк, радыё, канцэрты, што садзейнічае эстэтычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

         У 1970 годзе нашы кампазітары, моваю паэзіі і музыкі (лібрэта А.Бачылы, музыка Ю. Семянякі), расказалі пра нялегкі жыццёвы шлях і самаадданае служэнне роднаму народу у оперы-паэме “Зорка Венера” . У 2011 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння  Максіма Багдановіча сучасны беларускі кампазітар Ігар Палівода напісаў поп-оперу “Максім”, якая стала сапраўднай жамчужынай сярод нізкі праграм, прысвечаных юбілею паэта.

“Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы”, - піша М.Багдановіч у творы “Апокрыф”, асноўнай ідэяй якога з’яўляецца сцвярджэнне вялікай ролі мастацтва ў грамадскім жыцці.

 

Багдановіч-перакладчык. Цяжка пераацаніць ролю Максіма Багдановіча як перакладчыка.

Да яго проста не было чалавека, які мог бы гэту работу здзейсніць. Матывы, якія кіравалі паэтам вядомы – гэта даказаць, што беларуская “мужыцкая мова” прыдатна для перадачы самых тонкіх, складаных, “інтэлегенцкіх” пачуццяў.

Максім Багдановіч – выдатны крытык, літаратуразнаўца, гісторык літаратуры. Выключная эрудыраванасць, тонкі эстэтычны густ, уласная зацікаўленасць у развіцці літаратуры. Як крытык, Багдановіч у першую чаргу глядзіць не на тое, пра што піша паэт, а як піша: на якасць, паэтычнасць, на тайну паэзіі.

 

Бессмяротным зрабілі яго ў народзе творы “Раманс” (“Зорка Венера ўзыйшлоа над зямлё”), “Летапісцу”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі”, “Краю мой родны, як выкляты Богам…”, “Песняру”, “Вераніка”, “Пагоня”, “Эмігранцкая песня” – яны могуць стаць упрыгожаннем любой літаратуры.

 

М. Танк адзначаў: «Геніальнае пачуццё мастака дапамагло яму  спазнаць красу і сілу беларускага слова, адчуць праз яго самую душу народа, палюбіць яго вялікай і балючай любоўю і аддаць яму да рэшты сваё наўздзіў шчодрае сэрца песняра і грамадзяніна…

Пры яго жыцці выйшла толькі адна, сціплая па памеры кніжачка вершаў – «Вянок». Але кветкі, сабраныя у гэтым вянку не завялі. Наадварот, з гадамі, з дзесяцігоддзямі яны ззяюць усё ярчэй. Да яго неўміручых твораў, як да крыніцы з гаючай вадою, цягнуцца больш людзей і ўсё большая да яго пашана і ўдзячнасць нашчадкаў».

 

 

 

 

 

свернуть

110 лет Аркадию Кулешову

развернуть

“Я – акіяна жытняга калоссе…”: да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова

 

1914- 1978

 

Біяграфія

Нарадзіўся  Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў 6 лютага 1914 года у сям’і настаўніка ў вёсцы Саматэвічы Клімавіцкага паветуМагілёўскай губэрніі (цяпер Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці).

Аляксандар Мікалаевіч, бацька Аркадзя Куляшова, пэўны час жыў у Маскве, калі быў маладым. Там ён спяваў у народным хоры.

Маці Аркадзя Куляшова Кацярына Фамінічна Ратабыльская таксама спявала.

У хаце было шмат добрых кніг, была магчымасць слухаць грамафон. На той час гэта быў сапраўдны цуд.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана, вершы пісаць ён пачаў з сямі гадоў.

 

У 1926 годзе Клімавіцкая раённая газета «Наш працаўнік» надрукавала яго першы верш «Ты мой брат».

У 1928 годзе, пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі паэт паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум. Тут ён блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

 У 1930 годзе, калі паэту было 16 гадоў, выйшаў яго першы зборнік «Росквіт зямлі» з прадмовай самога Міхася Чарота.

З 1931 па 1933 гады Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педінстытуце.

 

У пачатку 30-х гадоў выйшлі зборнікі яго вершаў і паэм «Па песню, па сонца!…» і «Медзі дождж».

 

Засвядчэннем сталасці паэта стала яго паэма «Хлопцы апошняй вайны» (1940).

24 чэрвеня 1941 года ён пакінуў разбураны Мінск, пехатой прайшоў «горкі шлях» да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі.

 Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы паэт працаваў у армейскай газеце «Знамя Советов».

Ва ўмовах франтавога жыцця Аркадзь Куляшоў напісаў выдатныя мастацкія творы. У жніўні 1942 года была напісана паэма «Сцяг брыгады» – кніга пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параненым камісарам. У 1946 годзе твор быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

 

У ваенны час паэтам былі напісаны такія значныя творы, як «Прыгоды цымбал» і «Дом № 24», у якіх адлюстраваліся гераічныя і трагічныя старонкі ўсенаронай барацьбы з фашызмам.

З 1943 по 1945 год паэт працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху.

 

У 1945–1946 годах – ён галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». З 1958 да 1967 – галоўны рэдактар на кінастудыі «Беларусьфільм». Напісаў сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Запомнім гэты дзень» і «Першыя выпрабаванні» разам з Максімам Лужаніным, а таксама «Чырвонае лісце» разам з Алесем Кучарам.

Творы А.Куляшова перакладзены на 33 мовы свету, а вершы пакладзены на музыку. Па матывах паэмы «Песня аб разведчыках» у 1967 знята тэлеопера «Ранак» (музыка беларускага кампазітара Генрыха Вагнера).

На пачатку семідзесятых гадоў верш Аркадзя Куляшова «Бывай…» быў пакладзены на музыку выдатным беларускім кампазітарам Ігарам Лучанком. У выкананні ансамбля «Песняры» музычны твор набыў шырокую вядомасць пад назвай «Алеся».

 

У 1968 годзе А. Куляшову было прысвоена высокае званне народнага паэта Беларусі. 

 

На працягу свайго творчага шляху Аркадзь Куляшоў актыўна займаўся перакладамі. На беларускай мове гучыць у яго перакладзе раман «Яўгеній Анегін» і паэма «Цыганы» Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, лірыка Міхаіла Лермантава, Сяргея Есеніна, Уладзіміра Маякоўскага, Аляксандра Твардоўскага і іншых.

Пяру паэта належать артыкулы пра творчасць беларускіх і рускіх пісьменнікаў.

 

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2 – 8-га скліканняў (1947—1978).

У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

 

Памёр у ноч на 4 лютага 1978 у санаторыі ў Нясвіжы, пахаваны ў Мінску на Ўсходніх могілках.

 

Узнагароды

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946 за паэму «Сцяг брыгады», 1949 за паэму «Новае рэчышча»).
  • Народны паэт БССР(1968).
  • Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы(1970) за пераклады вершаў ды паэм Міхаіла Лермантава, «Энеіды» І. Катлярэўскага і «Спева аб Гаяваце» Г. Лангфэла.
  • Два ордэны Леніна
  • Ордэн Чырвонага сцяга
  • Дваордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974).

 

Памяць

Імем Куляшова А.А. названыя Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсітэт, школы ў Мінску і Саматэвічах, вуліцы ў Мінску і Магілёве.

У в. Новыя Саматэвічы  Магілёўскай вобласці знаходзіцца літаратурны музей імя А. Куляшова.

Мэмарыяльную дошку ўсталявалі ў Мінску на доме, дзе ён жыў. Пра А. Куляшова створаны дакумэнтальны фільм «Край крынічны» (1972­).

 

З 1979 года Саюз беларускіх пісьменьнікаў прысуджае літаратурную прэмію імя Аркадзя Куляшова .

 

Аркадзь Куляшоў: час чытаць, час захапляцца

свернуть